Разбуральнік паліткарэктнасці

Нядаўна прабіла на настальгію: пераглядзеў фільм «Разбуральнік» («Demolition man») 1993 года.

Больш за ўсё ўразілі прароцкія здольнасці аўтараў фільма. Калі памятаеце, Сільвестра Сталоне размарозілі 2032 годзе ў будучыні ўсеагульнага міралюбства, пацыфізма і негвалтоўнасці. У талерантным горадзе забаронена лаяцца, есці нездаровую ежу, паліць і паводзіць сябе маскулінна.

Самы смех, што ролю галоўнага злодзея ў фільме грае чорнаскуры. Адразу падумалася, як гэта дагэтуль той фільм не забаранілі ў ЗША за расізм. А потым убачыў вось такі загаловак на КУКУ. І падумаў, што, мусіць, манера навязваць усім навокал спрэчныя культурныя нормы, размаўляючы са сваім чытачом, як з неразумным дзіцём – гэта нічым не лепей, чым расізм у фільмах.